У Вялікабрытаніі суддзяў звольнілі за парнаграфію на працы

Траіх суддзяў у Вялікабрытаніі адправілі ў адстаўку, калі высветлілася, што яны любяць праглядаць парнаграфію на працоўных кампутарах. Адметна, што на сайтах, куды заходзілі звольненыя работнікі юстыцыі, не было нічога крымінальнага.

Тым не менш міністр юстыцыі Крыс Грэйдлінг і галоўны суддзя Англіі і Уэлса лорд Томас прыйшлі да высновы, што паводзіны суддзяў парушылі працоўную этыку. Яшчэ адзін суддзя пайшоў у адстаўку па ўласнай ініцыятыве яшчэ да пачатку расследавання.

Амаральным палічылі тое, што для прагляду порна гэтыя людзі выкарыстоўвалі працоўныя акаўнты і кампутары, набытыя на грошы падаткаплатнікаў.

Гэтае рашэнне беспрэцэдэнтнае для Брытаніі, дзе суддзяў надзвычай рэдка здымаюць з пасады, перадае ВВС.