У Вярхоўным судзе пераблыталі “жанчын” з Мілінкевічам

Прэс-сакратар Вярхоўнага суда Анастасія Цымановіч паведаміла, што сёння пачнецца разгляд пазову аб ліквідацыі Беларускай партыі жанчын "Надзея".
Аднак, як паведаміла Еўрарадыё лідэр партыі Алена Яськова, у Вярхоўным судзе пераблыталі іх справу з разглядам скаргі Аляксандра Мілінкевіча ў сувязі з адмовай Мінюста зарэгістраваць “Рух “За свабоду”.

Алена Яськова: “12 верасня з намі ў Вярхоўным судзе прайшло сумоўе. Мы дамовіліся з суддзёй, што заўтра, у чацвер, я яму пазваню, а ў пятніцу прыйду і прадастаўлю пісьмовыя дакументы, якія мы лічым патрэбным перадаць суду, дзеля абвяржэння абвінавачанняў Мінюста”.

На дадзены момант у Вярхоўным судзе пачаўся разгляд пазову Мілінкевіча.

Па словах Яськовай, суд па справе Партыі жанчын яшчэ не прызначаны.