У выходныя дні да медыкаў з холадавымі траўмамі звярнуліся 20 мінчукоў
У выходныя дні, 23 і 24 студзеня, у службу хуткай медыцынскай дапамогі Мінску з холадавымі траўмамі звярнуліся 20 жыхароў сталіцы. Пра гэта БелаПАН паведаміў галоўны лекар гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Эдуард Козыраў. Па ягоных словах, у суботу і нядзелю была зафіксаваная аднолькавая колькасць траўмаў: па шэсць выпадкаў пераахалоджання і па чатыры выпадкі адмаражэння. У хуткую дапамогу звярталіся як дарослыя, так дзеці і падлеткі.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, моцныя маразы захаваюцца ў Беларусі да сярэдзіны бягучага тыдня.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, моцныя маразы захаваюцца ў Беларусі да сярэдзіны бягучага тыдня.