У выніку амерыканскай агрэсіі Чавес пагражае спыніць пастаўкі нафты ў ЗША

Выступаючы на энергетычным саміце Карыбскіх краін, прэзідэнт Венесуэлы сказаў, што ён спыніць пастаўкі нафты ў ЗША, калі амерыканская адміністрацыя выкажа агрэсію ў дачыненні да яго краіны. Таксама Уга Чавес абвінаваціў ЗША у арганізацыі спробы дзяржаўнага перавароту ў 2002 годзе, паведамляе радыёстанцыя “Эхо Москвы”. Чавес заклікаў сусветную супольнасць рыхтавацца да коштаў на нафту ў 100 даляраў за барэль. Рост коштаў прэзідэнт Венесуэлы растлумачыў "сусветным крызісам", які пачаўся з-за празмернага спажывання "чорнага золата".