У выніку стральбы ў школе ў Канадзе загінулі чатыры чалавекі
У выніку стральбы ў сярэдняй школе ў Канадзе ў правінцыі Саскачэван загінулі чатыры чалавекі (ранейшае паведамленне пра пяць ахвяраў не пацвердзілася). Трагедыя адбылася ў індзейскім пасёлку Ла-Лочэ, у якім жыве каля трох тысяч чалавек. Падазраваны ў стральбе арыштаваны. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён спачатку застрэліў дваіх чальцоў сваёй сям'і і толькі пасля гэтага накіраваўся ў школу. Сайт meduza.io сцвярджае, што стралок — гэта вучань школы.
Выконваючы абавязкі мэра населенага пункта Кевін Жанв'е заявіў, што адной з ахвяраў зламысніка стала яго 23-гадовая дачка Мары, якая працавала настаўніцай. Дакладная колькасць параненых пакуль невядомая (раней паведамлялася пра дваіх параненых, якія знаходзіліся ў крытычным стане), інфармуе ВВС.
Фота: thestarphoenix.com