У Японіі моцны землятрус выклікаў разбуральнае цунамі (відэа)

Землятрус у Японіі з магнітудай 8,9 выклікаў моцнае цунамі на паўночным усходзе краіны. Хвалі дасягалі вышыні ў 10 метраў і зносілі на сваім шляху масты, эстакады і будынкі, паведамляюць японскія інфармагенцтвы. Колькасць пацярпелых увесь час павялічваецца.

Па апошніх звестках, у выніку абвалаў будынкаў загінулі па меншай меры 19 чалавек. Дзясяткі людзей атрымалі траўмы.

На адной з атамных электрастанцый пачаўся пажар, на іншай – аб’яўлена надзвычайнае становішча з-за магчымай уцечкі радыяцыі. Усяго ў Японіі спынена праца шасці АЭС, а Токіа і яго ваколіцы засталіся без электрычнасці, перадае Reuters.

Нагадаем, землятрус у Японіі адбыўся сёння ранкам. Магнітуда самага першага і наймацнейшага склала 8,9, а на востраве Хансю зафіксаваныя ўжо 22 землятрусы. Урад Японіі аб’явіў землятрус 11 сакавіка самым разбуральным у гісторыі краіны.

Відэа: ВВС, Фота: AP, Reuters