У Японіі сёння амаль 900 чалавек трапілі ў лякарні з цеплавым ударам

З'явілася інфармацыя пра масавую шпіталізацыю школьнікаў, якія ўдзельнічалі ў спартовых мерапрыемствах на адкрытым паветры.


Прычына здарэння — моцная спякота, якая працяглы час трымаецца ў гэтай краіне — ад 30 да 38 градусаў.


Напярэдадні з цеплавым ударам былі шпіталізаваныя больш за 900 японцаў. Адзін чалавек памёр.


Метэаролагі папярэджваюць, што такое надвор'е захаваецца ў Японіі да канца тыдня, інфармуе РІА "Новости".
 

Фота — ria.ru