У Японіі з’явіўся паліцыянт вагой усяго ў 3 кг
Японская паліцыя прыняла на службу супрацоўніка, які важыць усяго 3 кілаграмы. Гэта маленькі сабака пароды чыхуахуа. Гэты новы спецыяліст прайшоў усе неабходныя экзамены і цяпер будзе выконваць службовыя заданні. Сабакі розных парод выкарыстоўваюцца шмат якімі спецслужбамі па ўсім свеце. Мініяцюрныя памеры чыхуахуа, які цяпер служыць у японскай паліцыі, стануць перавагай пры ліквідацыі наступстваў землятрусаў, паведамляе ВВС.