У заходняй Еўропе ахвярамі ўрагану сталі ўжо 15 чалавек
15 чалавек, сярод іх чацвёра дзяцей, сталі ахвярамі ўрагану, пад уздзеяннем якога знаходзіцца заходняя Еўропа. Шквальныя вятры і залевы абрынуліся на паўночную Іспанію ў раёне Барселоны і паўднёва-заходнюю Францыю, хуткасць ветра дасягае 172 кіламетраў за гадзіну. Нагадаем, дзеці загінулі ў выніку таго, што абваліўся дах спартыўнага комплекса ў прыгарадзе Барселоны. У Францыі пашкоджаныя болей за 1,5 млн дамоў, перакрытыя дарогі, спынены рух па чыгунцы, зачыненыя аэрапорты, паведамляе Газета.ру.