У Заводскім раёне Мінска без электрычнасці апынуліся каля 1300 кватэраў
Час адключэння склаў 1 гадзіну 43 хвіліны.
Каля 11-й гадзіны ночы 9 жніўня без электрычнасці апынуліся 11 шматкватэрных дамоў у Заводскім раёне сталіцы. Гэта каля 1300 кватэраў
Як перадае БелаПАН, аварыя ўзнікла ад пашкоджання кабеля паміж дзвюма трансфарматарнымі падстанцыямі на вуліцы Ахоцкай. Прычынай аварыі называюць зношанасць ізаляцыі кабеля.
Без святла апынуліся дамы на вуліцах Алтайскай, Байкальскай, Несцерава, Ахоцкай. Час адключэння склала 1 гадзіну 43 хвіліны.
Нагадаем, што напярэдадні на 6 гадзінаў без электрычнасці засталіся каля 140 шматкватэрных дамоў у Мінску.
Некалькі раёнаў Мінска больш за 6 гадзін заставаліся без электрычнасці
Фота: 1news.zp.ua