У збітай у Дзень Салідарнасці актывісткі чэрапна-мазгавая траўма

У збітай у Дзень Салідарнасці актывісткі Таццяны Цішкевіч чэрапна-мазгавая траўма. Моладзевая актывістка Таццяна Цішкевіч пасля збівання ў Дзень салідарнасці знаходзіцца ў аддзяленні нейрахірургіі 9-га шпіталя Менска. Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 праваабаронца Ірына Тоўсцік, медыкі паставілі дзяўчыне дыягназ – “чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені”. Сёння раніцай у шпіталь да актывісткі прыходзіў супрацоўнік міліцыі і здымаў паказанні.

Таццяна Цішкевіч была збітая 16 жніўня падчас затрымання ў Мінску моладзевага актывіста Мікіты Сасіма. Дзяўчына паспрабавала ўступіцца за актывіста, калі яго позна ўвечары схапілі ля кінатэатра «Масква» невядомыя людзі ў цывільным. У адказ яны павалілі дзяўчыну на зямлю і нанеслі некалькі ўдараў нагамі.