У зборнай Штанге будзе новы капітан, Глеб папрасіўся ў адстаўку
Аляксандр Глеб папрасіў галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі Бернда Штанге вызваліць яго ад пасады капітана каманды. Глеб патлумачыў гэты крок жаданнем цалкам сканцэнтравацца на паляпшэнні сваіх паказчыкаў у "Штутгарце", дзе ён выступае не вельмі ўдала. Пры гэтым футбаліст "падкрэсліў, што хоча максімальна дапамагчы камандзе
ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2012".
Як паведамляе БелаПАН, новы капітан беларускай зборнай будзе названы перад першым афіцыйным матчам цяперашняга года.
Як паведамляе БелаПАН, новы капітан беларускай зборнай будзе названы перад першым афіцыйным матчам цяперашняга года.