У Жабінкаўскім раёне маскоўскі цягнік урэзаўся ў статак авечак
Здарэнне адбылося ўвечары 19 жніўня.
Як паведаляе сайт tomin.by, цягнік "Масква-Парыж" сутыкнуўся з авечкамі каля 18.40 у раёне вёскі Маціевічы.
У выніку аварыі ніхто з пасажыраў не пацярпеў, аднак ад сутыкнення загінулі 8 авечак. Як высветлілася, яны належалі жыхарам вёскі Корды.
Затрымка ў руху цягніку склала каля 40 хвілін.
Фота — wowmoscow.net