У Жлобіне чалавек ледзь не згарэў у купальскім вогнішчы
У яго апёкі 30% паверхні тулава – моцна абгарэла спіна, рукі, нага.
Бяда здарылася каля гадзіны ночы. Як высветлілася, пацярпелы быў п’яны і скакаў праз вогнішча падчас купальскага свята, якое праходзіла ля Дняпра ў Жлобіне. Мужчына выпадкова паслізнуўся і ўпаў у агонь. Хуткую дапамогу ён выклікаў, толькі прыйшоўшы дадому.
Паводле інфармацыі дзяжурнага МНС Беларусі, у цэлым купальскія святкавання ў краіне прайшлі спакойна. Выпадак з атрыманнем апёкаў адбыўся яшчэ і ў Віцебскай вобласці, паведамляе БелТА.
Фота gazetaby.com