У Жлобіне і Рагачове рыхтавалі "антыкрызісных агітатараў"
Падрыхтоўцы "антыкрызісных агітатараў" былі прысвечаныя мерапрыемствы, арганізаваныя Нацыянальным камітэтам Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Жлобіне і Рагачове. Раней падобныя трэнінгі прайшлі ў 7 раёнах Мінскай вобласці — у Барысаве, Слуцку, Смалявічах, Вілейцы, Маладзечна, Клецку і Салігорску.
Як паведамляе сайт ucpb.org, старшыня АГП Анатоль Лябедзька адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі "антыкрызісных агітатараў", якія, на яго погляд, здольныя патлумачыць людзям "перавагі Антыкрызіснай платформы". Таксама Лябедзька выказаў спадзяванне, што падрыхтаваныя агітатары ў будучым паўдзельнічаюць як кандыдаты ў дэпутаты ў мясцовых выбарах.