У Жлобіне пасажырскі аўтобус 1,5 км цягнуў за сабой збітага пешахода
У Жлобіне кіроўца пасажырскага аўтобуса збіў пешахода і цягнуў яго за сабой па трох вуліцах амаль паўтара кіламетра.
Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося ў цёмны час сутак 30 кастрычніка. Кіроўца аўтобуса збіў пешахода, але не заўважыў гэтага і цягнуў за сабой цела 50-гадовага мужчыны, які сканаў на месцы.
Бяды не заўважылі і пасажыры аўтобуса: пешаход быў у цёмнай вопратув і без святловяртальных элементаў. Пакуль не вядома, як менавіта адбылося ДТЗ. Не выключана, што мужчына ляжаў на дарозе.
Міліцыянты пачалі крымінальную справу. Кіроўцу пакуль не затрымоўвалі.