У Жлобінскім раёне выяўлены склад буйнакаліберных снарадаў
У Жлобінскім раёне выяўлены выбухованебяспечны склад чорных капальнікаў. Недалёка ад вёскі Лесавіцкая Слабодка ў тайніку захоўваліся 70 буйнакаліберных снарадаў нямецкай вытворчасці часоў Вялікай Айчыннай. Увогуле выбуховага рэчыва ў трацілавым эквіваленце ў іх больш за тону, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.