У Жупранах знеслі помнік Багушэвічу. Для рэканструкцыі

З магілы Францішка Багушэвіча ў Жупранах на Гродзеншчыне знік помнік вядомаму паэту. Пра гэта паведамляе nn.by. Нагадаем, што сёлета юбілейны год — 170 гадоў з з нараджэння, 110 гадоў ад часу смерці чалавека, які замацаваў за беларусамі саманазву "беларусы".

Супрацоўнікі аддзелу культуры Ашмянскага райвыканкама, які адказвае за помнік, сцвярджаюць, што вядуцца працы па замене помніка Багушэвічу і яго сваякам. У траўні Міністэрства культуры дало дазвол на іх замену. За кошт спонсарскай дапамогі ўжо зробленыя помнікі з граніту і хуткім часам іх ужо ўсталююць.