У жыхароў пасёлка Езярышча адбіраюць танк (фота)
Жыхары пасёлка Езярышча, што на Гарадоччыне Віцебскай вобласці, сабралі каля 300 подпісаў пад зваротам. Яны пратэстуюць супраць таго, каб з мемарыяльных могілак забіралі танк часоў Вялікай Айчынай вайны. Калі ўлічыць, што ў пасёлку жыве крыху болей за 1000 чалавек, гэта сур’ёзны грамадскі рэзананс! Але мясцовыя ўлады кажуць, што ўсё марна. Маўляў, рашэнне прынята на абласном узроўні і абмеркаванню не падлягае.
Грамадзяне шакаваныя: гэты танк прымаў удзел у вызваленні Езярышча ад фашыстаў. Да таго ж, ён усталяваны на магіле камандзіра танкавай брыгады Хайдукова, які загінуў падчас вызвалення пасёлка. Наведаць магілу бацькі прыязжае дачка Сямёна Хайдукова. Збіралася яна ў Езярышча і сёлета на Дзень Перамогі. Жыхары пасёлку разгубленыя – маўляў, сорамна будзе глядзець у вочы дачцэ героя!
Замест танка Т-70 ў Езярычша ўжо прывезлі гармату, якая была экспанатам музея Шмырова ў Віцебску. Але пакуль памяняць танк на гармату не атрымалася – Т-70 не змаглі скрануць з месца. Верагодна, днямі за танкам зноў прыедуць. Віцебскія ўлады вырашылі ўсталяваць яго на Плошчы Перамогі, дзе ладзяць Алею Славы з вайсковай тэхнікай часоў вайны.