У ЗША 3-гадовы хлопчык кіраваў аўто замест сваёй п’янай маці
33-гадовая жанчына была арыштаваная ў амерыканскім штаце Аклахома, якая ў п’яным выглядзе выпала са свайго аўтамабіля, пасля чаго машынай некаторы час кіраваў яе трохгадовы сын.
Як паведамляе мясцовая паліцыя, Талоа Фостэр абвінавачваецца ў пакіданні дзіця ў небяспецы. Паводле сведак здарэння, хлопчык схапіўся за руль і спрабаваў весці машыну. У аўтамабілі таксама знаходзіўся яго брат-блізнюк.
У выніку машына ўрэзалася ў прыдарожную агароджу. Дзеці не пацярпелі.
Сама Фостэр сцвярджае, што яе сын адшпіліў рэмень бяспекі, і яна выпала з аўтамабіля, калі спрабавала зноў яго зашпіліць, перадае ВВС.
Фота: АР