У ЗША абвешчаныя лаўрэаты ўзнагародаў Гільдыі кінаакцёраў
У ЗША абвешчаныя імёны акцёраў, чые працы прызнаныя лепшымі ў мінулым годзе іх калегамі-чальцамі Гільдыі акцёраў экрана. Лепшым акцёрам быў названы Шон Пэн, які сыграў галоўную ролю ў фільме "Харві Мілк", лепшай актрысай - Мэрыл Стрып ("Сумнеў").
Лепшым акцёрскім ансамблем года ў кіно былі прызнаныя выканаўцы роляў у фільме "Мільянер з трушчобаў".
Хіт Лэджэр атрымаў другую сёлета пасмяротную ўзнагароду - Гільдыя акцёраў экрана прысудзіла яму прыз за выкананне ролі другога плану ў карціне "Цёмны рыцар", а раней ён атрымаў за тую ж працу "Залаты глобус".
Лепшым выканаўцам жаночай ролі другога плану на цяперашняй цырымоніі ўручэння SAG Awards была прызнаная Кейт Уінслет, якая сыграла ў "Чытальніку". Раней яна ўжо атрымала за гэтую ролю "Залаты глобус" у аналагічнай катэгорыі і оскараўскую намінацыю.
Фота: Reuters