У ЗША будаўнікі знеслі не той дом з-за памылкі ў Google Maps
У амерыканскім штаце Тэхас будаўнічая кампанія Роўлет памылкова знесла не той дом. Будынак быў пашкоджаны ў выніку тарнада на мінулыя Каляды і гаспадары збіраліся яго адрамантаваць, але не паспелі.
Як потым высветлілася, кампанія павінна была знесці будынак, размешчаны на суседняй вуліцы. Калі будаўнікі выявілі памылку, то знеслі і патрэбны будынак таксама.
Гаспадыня памылкова зруйнаванага дома кажа, што супрацоўнік будаўнічай кампаніі паказаў ёй скрыншот Google Maps, дзе выява дома адпавядала адрасу першапачатковага аб’екта зносу.
Сітуацыю магла ўскладніць тая акалічнасць, што адзін з дамоў знаходзіцца на вуліцы Кусто, а іншы — на вуліцы Каліпса, піша wfaa.com.
