У ЗША мужчына з мачэтэ планаваў скрасці аднаго з сабак Барака Абамы

У ЗША мужчына з мачэтэ планаваў скрасці аднаго з сабак Барака Абамы

У ЗША затрыманы мужчына, які планаваў скрасці аднаго з сабак прэзідэнта Барака Абамы — Бо ці Санні. Як інфармуе ВВС, жыхар штата Паўночная Дакота Скот Стокерт прыехаў у Вашынгтон на аўтамабілі. Ён меў з сабой агнястрэльную зброю і мачэтэ. Сакрэтная служба, якая займаецца аховай амерыканскага прэзідэнта, атрымала інфармацыю пра планы мужчыны і аператыўна яго затрымала.

Стокерту выставілі абвінавачанне ў парушэнні мясцовых законаў аб зброі. Падазраваны здзівіў праваахоўнікаў, калі зрабіў некалькі нечаканых заяваў. Між іншым, ён сказаў, што хоча балатавацца ў прэзідэнты ЗША.

Фота: Reuters

У ЗША мужчына з мачэтэ планаваў скрасці аднаго з сабак Барака Абамы