У ЗША забаранілі перавозку картрыджаў на пасажырскіх рэйсах
У ЗША робяць больш жорсткімі правілы перавозкі грузаў на міжнародных авіярэйсах, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, уводзіцца забарона на авіяперавозку любых грузаў не толькі з Емена, але і з Самалі. Акрамя таго, зараз пасажырам рэйсаў, якія прыбываюць у ЗША, забаронена здаваць у багаж картрыджы для друкарак вагай больш 500 грам.
Узмацненне жорсткасці правіл перавозкі грузаў звязана з выяўленымі некалькі дзён таму пасылкамі з выбуховымі рэчамі, адпраўленымі з Емена ў Чыкага. Тэрарысты змясцілі выбуховае рэчыва ў картрыджы для друкарак.
Забарона на перавозку любых грузаў з Емена ў ЗША была ўведзена адразу ж пасля таго, як былі выяўленыя пасылкі. Грузы з Емена таксама перасталі прымаць яшчэ некалькі краін, уключаючы ФРГ і Вялікабрытанію.