У ЗША знойдзеныя невядомыя фотаздымкі Элвіса Прэслі
У ЗША былі выяўленыя ніколі раней не публікаваныя фотаздымкі Элвіса Прэслі, зробленыя падчас яго канцэрту ў спартовым комплексе Madison Square Garden. Кадры былі зробленыя ў 1972 годзе афіцыйным фатографам Madison Square Garden Джорджам Калінскі. Ён падбіраў фатаграфіі для экспазіцыі "Вялікія моманты ў Нью-Ёрку" і выпадкова
напаткаў серыю фатаздымкаў з канцэрту Элвіса.
У рамках экспазіцыі плануецца стварыць трох'ярусны постэр на вяршыні крамы Virgin на
Таймс-Сквер. Адна з знойдзеных ім фатаграфій, дзе Элвіс стаіць ў зіхоткім камбінезоне,
выцягнуўшы ўперад рукі, будзе змешчаная на постэр.
Акрамя гэтай фатаграфіі, Калінскі выявіў у сябе яшчэ больш за 40 здымкаў Элвіса ў добрай
якасці. Па яго словах, раней ён ніколі не праглядаў плёнку, зробленую на канцэрце Элвіса ў
Madison Square Garden, бо быў упэўнены, што тамака няма добрых кадраў.
Знойдзеная калекцыя фатаграфій Калінскі будзе прадстаўленая гледачам як частка экспазіцыі
"Камбінезоны Элвіса: поўны доступ".
Фота: znamenitosti.smeha.net