U2 і The Killers аддадуць песні на змаганне са СНІДам
Некалькі гуртоў і музыкаў падалі свае новыя песні дабрачыннаму
анлайн-часопісу Red(Wire), які прысвечаны праблемам ВІЧ-інфікаваных. Сярод музыкаў, якія вырашылі ўзяць удзел у акцыі Red(Wire), называюцца U2, The Killers, Coldplay, The Dixie Chicks, R.E.M., Боб Дылан і іншыя, паведамляе Billboard. Усе сродкі, выгандлёваныя за час акцыі, будуць накіраваныя ў фонд, які займаецца падтрымкай ВІЧ-інфікаваных жыхароў Афрыкі.
Сутнасць акцыі, якая стартуе 1 снежня, у Сусветны дзень змагання са Снідам, заключаецца ў тым, што карыстальнікі, якія зайшлі на сайт часопіса, змогуць набыць падпіску на спецвыпуск выдання, які ўключае ў сябе адну з дабрачынных песень, а таксама ролік з інфармацыяй пра ВІЧ-інфекцыю. Кошт месячнай падпіскі складзе пяць долараў.
Карыстальнікі, якія падпісаліся, змогуць атрымліваць спецвыпуск Red(Wire) кожную сераду. Усе падпісанты змогуць паслаць сваім сябрам запрашэнне на ўдзел у дабрачыннай акцыі.
Першай песняй, якая адзначыць старт гэтай акцыі, стане калядная кампазіцыя "Joseph, Better You Than Me", якую сумесна запісалі The Killers, Элтан Джон і лідэр Pet Shop Boys Ніл Тэнант. U2 запісалі сваю дабрачынную песню на мінулым тыдні.
Паведамляецца, што хуткім часам спіс артыстаў, якія пагадзіліся аддаць свае песні на патрэбы дабрачыннай акцыі, будзе пашыраны.
Фота: www.nrj.com.ua