Учора ў Мінску за 1,5 гадзіны выпала чвэрць чэрвеньскай нормы ападкаў
Чвэрць чэрвеньскай нормы ападкаў выпала ўчора ўвечары ў Мінску за паўтары гадзіны. Інтэнсіўныя ападкі, выкліканыя халодным атмасферным фронтам, прайшлі ў многіх гарадах краіны. Калі ў сталіцы выпала найбольшая колькасць ападкаў - 19 мм, дык у
Ашмянах - 18 мм (там жа быў зафіксаваны і самы моцны вецер - 19 метраў
за секунду), у Мар'інай Горцы - 12 мм, у Навагрудку - 10 мм.
Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, учора была адзначана і вялікая розніца максімальных дзённых тэмператур. Калі ў Докшыцах на Віцебшчыне яна склала амаль 19 градусаў цяпла, дык у Драгічыне на Брэстчыне - крыху больш за 28 градусаў.
БелаПАН