Учора з Гомеля стартаваў 300-кіламетровы агітацыйны аўтапрабег да Мінска

Учора з Гомеля стартаваў 300-кіламетровы агітацыйны аўтапрабег да Мінска. Яго арганізатарамі сталі чальцы каманды кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, паведамляе Радыё Свабода. Удзельнік аўтапрабегу, які складаўся з трох аўтамашынаў, гомельскі грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі распавёў, што мэта мерапрыемства – агітацыя. Людзі павінны бачыць, што ў Беларусі ёсьць тыя, хто думае інакш, хто хоча пераменаў, хоча змяніць гэтую ўладу, сказаў Жукоўскі.

Маршрут агітацыйнага аўтапрабегу пралёг праз Жлобін, Бабруйск. Удзельнікі яго спыняліся па дарозе і ў невялікіх паселішчах.