Удзельнікаў акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай адпусцілі без пратаколаў
Удзельнікаў акцыі салідарнасці, якая прайшла ўвечары 16 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінску, адпусцілі без складання пратаколаў. Як паведаміў БелаПАН адзін з затрыманых Алесь Чарнышоў, чатырох удзельнікаў акцыі і яшчэ некалькіх чалавек, затрыманых на падыходзе да плошчы, даставілі у УУС Цэнтральнага раёна і пасля высвятлення асоб адпусцілі.
Нагадаем, акцыі па нагоды Дня салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў і рэпрэсаванымі праходзяць 16-га дня кожнага месяца. Гэтым разам чатыры ўдзельнікі акцыі моўчкі сталі на плошчы з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Арцёма Дубскага.
Прыкладна праз дзве хвіліны пад'ехаў міліцэйскі аўтобус, і каля 20 супрацоўнікаў палка міліцыі адмысловага прызначэння заштурхалі туды ўдзельнікаў акцыі.
Акрамя таго, з Ленінскага РУУС былі вызваленыя ўсе 13 моладзевых актывістаў, якія арганізавалі 16 сакавіка каля Вярхоўнага суда акцыю салідарнасці падчас працэсу над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам. На ўдзельнікаў акцыі складзеныя пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.