Удзельнікаў акцыі супраць адмены льготаў аштрафавалі на 310 тысяч
Удзельнікі акцыі пратэсту супраць адмены льготаў студэнтам Іван Міхайлаў і Мікалай Каршуноў аштрафаваныя на 10 базавых велічыняў (310 тысяч рублёў) кожны. Такое рашэнне прыняў сёння суд Маскоўскага раёна сталіцы.
Несанкцыянаваная акцыя пратэсту адбылася ўчора. Спачатку студэнты паспрабавалі прайсці да Дома ўрада, дзе праходзіла пленарнае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў, якая і прыняла адразу ў двух чытаннях законапраект аб ільготах.
Закон прадугледжвае ў тым ліку адмену 50% зніжкі на праезд у грамадскім транспарце для школьнікаў і студэнтаў. Аднак людзі ў цывільным не далі правесці акцыю на плошчы Незалежнасці.
Удзельнікі акцыі паспрабавалі прайсці да корпуса юрыдычнага факультэта БДУ, дзе сітуацыя фактычна паўтарылася: ім нават не далі магчымасці разгарнуць плакаты.
Міхайлаў і Каршуноў былі затрыманыя па дарозе ў метро. У дачыненні да маладых людзей склалі пратаколы за парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў. Мінулую ноч яны правялі ў спецпрыёмніку-размеркавальніку па вуліцы Акрэсціна.
БелаПАН