Удзельнікі акцыі "Стоп-бензін" ладзяць флэшмоб на ўездзе ў Мінск
Акцыя "Стоп-бензін" працягнецца сёння флэшмобам на мінскай запраўцы. Заліваючы ў бакі мінімальную колькасць паліва, якую можна атрымаць на беларускіх запраўках, аўтааматары намагаюцца змяніць погляд людзей на тое, чаму ў Беларусі рэгулярна падвышаюцца кошты на бензін. Распавядае старшыня аргкамітэта грамадскага аб'яднання "За аўто" Арцём Шаркоў: Арцём Шаркоў: "Мы добра разумеем, чаму "Белнафтахім" падвышае кошты. Але няхай яны скажуць гэта публічна. Скажуць шчыра, што з аўтааматараў спаганяецца дадатковы падатак на тое, каб падтрымліваць бюджэт. І ўжо з гэтым, а не з нейкімі псеўдааб'ектыўнымі аргументамі, мы мусім пагадзіцца або не".
Месца правядзення флэшмобу не трымаецца ў сакрэце:
Арцём Шаркоў: "Акцыя "Стоп-бензін" 4 чэрвеня не сканчаецца. Але сёння праходзіць флэшмоб, падчас якога мы спадзяемся сцягнуць на адну з мінскіх АЗС каля 150 аўтамабіляў і заправіцца па 2 літры кожны. А сама акцыя будзе доўжыцца да той пары, пакуль мы не атрымаем ад канцэрна "Белнафтахім" уцямнага адказу на пытанне, чаму напраўду ў нашай краіне падвышаюцца кошты на бензін".
Для флэшмобу абралі АЗС № 39 "Беларуснафта-Аргнафтахім". Яна знаходзіцца на Гродзенскай трасе з боку ўезда ў горад. Усе ахвочыя аўтааматары збіраюцца там у 18:00. Калі з якіх-небудзь прычынаў запраўка будзе закрытая, флэшмоберы накіруюцца на іншую запраўку "Беларуснафты".