Удзельнікі аўтааварый не спяшаюцца раз'язджацца без ДАІ
За апошнія два месяцы без удзелу Дзяржаўтаінспекцыі кіроўцы аформілі ў страхоўшчыкаў толькі некалькі дарожна-траспартных здарэнняў. Як нагадвае "Рэспубліка", магчымасць абысціся без ДАІ яны атрымалі з 1 ліпеня паводле новых правілаў аўтастрахавання. Як кажуць страхоўшчыкі, малая колькасць такіх фактаў тлумачыцца некалькімі прычынамі. Напрыклад, хоць бы ў аднаго з удзельнікаў ДТЗ страхавая дамова павінна быць складзеная пасля 1 ліпеня, гэта значыць пасля ўступлення ў сілу новых правіл. А такіх кіроўцаў пакуль яшчэ няшмат.
Без ДАІ можна абыйсціся пры ўмове, калі ў ДТЗ удзельнічаюць не больш за два аўтамабілі, шкода прычыненыя толькі машынам, а не жыццю і здароўю людзей, паміж кіроўцамі дасягнута згода, абодва цвярозыя і ў іх усё ў парадку з дакументамі. Ёсць і некаторыя іншыя складанасці.
Страхоўшчыкі нагадваюць, што ў Расіі аналагічныя правілы ўведзеныя паўтара года таму, але пакуль да іх звяртаюцца толькі 2% ўдзельнікаў ДТЗ. Як будзе ў Беларусі — можна будзе меркаваць не раней чым праз год.