Удзельнікі Led Zeppelin сыгралі разам з Foo Fighters на "Уэмблі"
Гітарыст і басіст культавага брытанскага гурта Led Zeppelin Джымі Пэйдж
і Джон Пол Джонс прынялі ўдзел у канцэрце Foo Fighters на стадыёне
"Уэмблі" у Лондане, які адбыўся ў мінулыя выхадныя, піша The Telegraph. Разам з гуртом Дэйва Грола ўдзельнікі Led Zeppelin выканалі перад 86 тысячамі чалавек, якія прыйшлі на канцэрт, дзве свае кампазіцыі "Rock and Roll" і "Ramble On". Па завяршэнні сэта Грол, вядомы як вялікі прыхільнік Led Zeppelin, заявіў, што гэта самы шчаслівы дзень у яго жыцці.
Для Пэйджа і Джонса гэта было першае з'яўленне на сцэне з моманту канцэрту Led Zeppelin на О2 Arena у Лондане ў снежні 2007 года. З тых часоў у СМІ рэгулярна з'яўляліся чуткі, што Led Zeppelin могуць адправіцца ў сусветны тур. Як заявіў Джымі Пэйдж пасля канцэрту Foo Fighters, магчымы тур адбудзецца не раней за восень 2009 года, паколькі некаторыя ўдзельнікі гурта пакуль занятыя сольнымі праектамі.
Фота: www.boguna. flamber.ru