Удзельнікі Матчу зорак КХЛ ледзь не разбіліся па дарозе ў Мінск
Найлепшыя хакейныя гульцы ледзь не трапілі ў авіякатастрофу па дарозе на Матч зорак КХЛ у Мінску. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".
Удзельнікі матчу прыляцелі ў сталіцу Беларусі чартарным рэйсам "Масква - Мінск". Перад пасадкай экіпаж самалёта ТУ-204 апавясціў дыспетчараў, што ўзнікла моцная вібрацыя рухавіка, і адключыў рухавік. Самалёт здзейсніў пасадку на адным рухавіку.
Нагадаем, што ў Матчы зорак КХЛ 30 студзеня каманда Яшына, складзеная з найлепшых расійскіх гульцоў чэмпіянату КХЛ, прайграла камандзе легіянераў пад кіраўніцтвам Ягра з лікам 11:8.
Каб хакеісты змаглі пакінуць Беларусь своечасова, за імі прыбыў іншы самалёт з Расіі. Самалёт ТУ-204 з няспраўным рухавіком застаецца ў міжнародным аэрапорту "Мінск". Чакаецца, што для яго рамонту прыбудуць спецыялісты з Расіі.