Уга Чавес: Беларусь звярталася да Венесуэлы па крэдыт

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес пацвердзіў, што яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка звяртаўся да яго з просьбай аб вылучэнні крэдыту, перадае агенцтва эканамічных навінаў “ПРАЙМ-ТАСС”. "Мы разглядаем гэтую просьбу і заўсёды па магчымасці дапамагаем сваім сябрам", – заявіў у аўторак венесуэльскі прэзідэнт на прэс-канферэнцыі ў аргентынскай сталіцы Буэнас-Айрэсе, дзе ён знаходзіўся з працоўным візітам.

Уга Чавес адзначыў, што Беларусь, як і Венесуэла, падвяргаецца метадычным нападкам і агрэсіі з боку ЗША.