Уга Чавес пагражае перакрыць нафтавы вентыль "імперыі Злучаных Штатаў"

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес увечары 10 лютага паабяцаў спыніць адгрузку нафты ў ЗША у рамках "эканамічнай вайны", паведамляе “Lenta.ru”.
Па яго словах, гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі амерыканская Exxon Mobil Corp. адсудзіць сабе замежныя актывы венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petroleos de Venezuela SA.

Заявы Чавеса сталі адказам на рашэнне брытанскага суда, які прыняў бок амерыканскай кампаніі. Пазоў аб спагнанні 12 мільярдаў долараў быў накіраваны пасля таго, як Венесуэла ўсталявала новыя ўмовы працы замежных нафтавых кампаній на сваёй тэрыторыі.