Угольнікаў хоча экранізаваць "Чорны замак Альшанскі"

Гэта будзе другі кінапраект Саюзнай дзяржавы, паведамляе БЕЛТА. Першым, як адзначыў генеральны прадзюсар кінастужкі Ігар Угольнікаў, стаў фільм-рэканструкцыя "Брэсцкая крэпасць". Па яго словах, выбар на раман Уладзіміра Караткевіча прыпаў не выпадкова. Для беларусаў творчасць Караткевіча з'яўляецца нацыянальнай класікай. Расіяне мала ведаюць беларускую літаратуру, а гэты раман - адзін з найвялікшых твораў, які закранае вялікія гістарычныя пласты - і Вялікую Айчынную вайну, і сярэднявечча, і 60-я гады мінулага стагоддзя, адзначыў Угольнікаў.

Нагадаем, што экранізацыю рамана Караткевіча ў 1984 годзе зрабіў беларускі рэжысёр Міхаіл Пташук. Новы фільм, на думку Ўгольнікава, будзе разлічаны на больш шырокую глядацкую аўдыторыю.