Украіна будзе судзіць мужчыну, які з'ехаў у Беларусь і адтуль апраўдваў Расію

Антываенны мітынг у Варшаве / Euroradio
Антываенны мітынг у Варшаве / Euroradio

Былога жыхара Луганшчыны будуць судзіць ва Украіне па абвінавачанні ў распаўсюдзе праз сацсеткі "наратыву рускага свету" і апраўданне вайны.

Паводле дадзеных следства, мужчына выехаў з Украіны ў Беларусь і адтуль пісаў у расійскія сацсеткі публікацыі, у якіх апраўдваў вайну і падтрымваў дзеянні Расіі ва Украіне, піша мясцовае медыя "Волинь".

Калі мужчына вярнуўся ва Украіну, яму паведамілі, у чым яго падазраюць. Суд пакуль не абраў яму меру ўтрымання.

Падазронага будуць судзіць па артыкуле "апраўданне, прызнанне правамерным, адмаўленне ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, гларыфікация яе ўдзельнікаў". Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.