Украіна і Расія сёння падпішуць дакументы па пастаўках газу
Расійска-ўкраінскія дакументы па пастаўках газу Ўкраіне і яго транзіце будуць падпісаныя 19 студзеня ў прысутнасці прэм'ер-міністраў гэтых краін Уладзіміра Пуціна і Юліі Цімашэнкі. Чакаецца, што гэта адбудзецца ў другой палове дня.
Нагадаем, 17 студзеня пасля саміта па сітуацыі з забеспячэннем газам еўрапейскіх краін, які прайшоў у Маскве з удзелам Расіі, Украіны і Еўракамісіі, Пуцін і Цімашэнка здолелі дасягнуць пагаднення ў пытанні цэнаў на газ для ўкраінскага боку. Кошт паліва будзе фармавацца зыходзячы з формулы цаны на газ для еўрапейскіх спажыўцоў мінус 20%. Пры гэтым Расія будзе мець льготны тарыф на транзіт па стаўцы 2008 года.
Такім чынам, цана для Ўкраіны мусіць скласці меней за 400 долараў за тысячу кубаметраў, тады як летась яна складала 179,5 долара, нагадвае Lenta.ru.