Украіна можа судзіцца з Казахстанам з-за фосфарнай аварыі
Украіна можа судзіцца з Казахстанам, калі будзе даказаная віна казахскага боку ў “фосфарнай аварыі” на чыгунцы. Як перадае ІА “Росбалт-Украіна”, пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Аляксандр Кузьмук падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Паводле яго словаў, “заўтра ў Кіеў прыбываюць казахскія эксперты, якім будзе дадзеная ўся інфармацыя пра расследаванне аварыі на чыгунцы. Калі будзе даказаная віна казахскага боку, тады Украіна накіруе матэрыялы адпаведнай крымінальнай справы ў Рэспубліку Казахстан”.
Адзначым, раней Аляксандр Кузьмук падкрэсліваў, што калі будзе даказаная віна ўкраінскага боку, то Украіне не абысціся без кадравых рашэнняў. Нагадаем, цягнік, які перавозіў жоўты фосфар з Казахстану ў Польшчу, трапіў у аварыю 16 ліпеня на тэрыторыі Львоўскай вобласці Украіны.
Цыстэрны сышлі з рэек і загарэліся. Прадукты гарэння распаўсюдзіліся на плошчы ў 90 квадратных кіламетраў. Больш за 250 мясцовых жыхароў патрапілі ў бальніцы з атручваннем.