Украіна выдала Нямеччыне беларуса — рабаўніка банкаў
Украінскія праваахоўнікі перадалі нямецкім калегам 29-гадовага беларуса, якога падазраюць ва ўзброеным рабаўніцтве банка ў Нямеччыне. Беларускага грамадзяніна абвесцілі ў міжнародны вышук яшчэ два гады таму. Праваахоўныя органы Нямеччыны вінавацяць яго ў рабаўніцтве банка ў горадзе Лаар у траўні 2005 года. Пры гэтым наш суайчыннік карыстаўся агнястрэльнай зброяй.
Падчас вышукаў супрацоўнікі ўкраінскага бюро Інтэрполу высветлілі, што абвешчаны ў вышук беларус некалькі разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны ў Жытомірскай вобласці. Пры чарговай спробе перайсці ўкраінскую мяжу яго затрымалі міліцыянты Жытомірскай вобласці.
proUA.com