Украінцы патрабуюць ад расіянаў вярнуць беларускага футбаліста
Украінскі футбольны клуб "Карпаты" звярнуўся ў расійскі клуб "Сатурн" з патрабаваннем вярнуць у размяшчэнне каманды 21-гадовага беларускага нападаючага Леаніда Ковеля. 3 студзеня на сайце "Сатурна" з'явілася паведамленне аб тым, што Ковель падпісаў з клубам кантракт.
У той жа дзень генеральны дырэктар "Карпат" Аляксандр Яфрэмаў накіраваў ліст на імя генеральнага дырэктара "Сатурна" Барыса Жыганава.
У ім гаворыцца, што "ўвесь комплекс правоў на футбаліста Ковеля належыць футбольнаму клубу "Карпаты" згодна з трансферным кантрактам паміж ФК "Дынама" (Мінск) і ФК "Карпаты" (Львоў), а таксама асабістаму кантракту футбаліста з футбольным клубам "Карпаты".
У інтэрв'ю інтэрнет-сайту ФК "Карпаты" Яфрэмаў выказаў меркаванне, што негатыўную ролю" ў сітуацыі адыграў агент футбаліста Шандар Варга. Прэзідэнт украінскага клуба заявіў пра намер у выпадку неабходнасці звярнуцца ў Міжнародную федэрацыю футбола. Апрача таго, будзе накіраваны ліст у федэрацыю футбола Саудаўскай Аравіі, дзе Варга зарэгістраваны ў якасці агента гульцоў.
У канфлікт умяшаўся прэзідэнт Прафесійнай футбольнай лігі Украіны Равіль Сафіулін. Паводле яго слоў, у тэлефоннай гутарцы прэзідэнт "Сатурна" Міхаіл Варанцоў заявіў, што "абсалютна не ведае падзей вакол Ковеля", але паабяцаў звязацца з юрыстамі свайго клуба.
Са спасылкай на ганаровага прэзідэнта "Карпат" Пятра Дымінскага Сафіулін паведаміў, што чатыры месяцы таму ўкраінскі клуб поўнасцю выплаціў мінскаму "Дынама" трансферны кошт Ковеля і футбаліст падпісаў з "Карпатамі" чатырохгадовы кантракт.
БелаПАН