Украінцы праігнаравалі мінскую выставу да ўгодкаў Пераяслаўскай рады
Украінскі бок адмовіўся ўдзельнічаць у арганізацыі выставы, прысвечанай 355-годдзю аб'яднання Ўкраіны з Расіяй. Як паведамляе "Інтэрфакс", яна адкрылася ў Мінску ў выканкаме СНД. Украінцы патлумачылі гэты крок тым, што "ва Ўкраіне дадзеная дата не з'яўляецца нацыянальным святам". Прадстаўнік Расіі ў статутных органах СНД Яўген Бялоў сцвярджае, што выстава - не палітычная акцыя, што адбылася пасля газавага расійска-ўкраінскага канфлікту, а культурніцкая.
Дарэчы, летась у выканкаме СНД ладзілася выстава, прысвечаная ўгодкам далучэння Грузіі да царскай Расіі. Прадстаўнікі грузінскай амбасады яе таксама праігнаравалі.
Дарэчы, летась у выканкаме СНД ладзілася выстава, прысвечаная ўгодкам далучэння Грузіі да царскай Расіі. Прадстаўнікі грузінскай амбасады яе таксама праігнаравалі.