Украінец хацеў даць хабар беларускім памежнікам, каб яго адпусцілі дадому

Грамадзянін Украіны спрабаваў даць хабар беларускім памежнікам. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта. Каля пункту пропуску "Махро" пінскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Украіны без дакументаў, які спрабаваў парушыць дзяржаўную мяжу. Пры затрыманні зламыснік спрабаваў даць хабар памежнаму нараду. Пасля папярэджання пра крымінальную адказнасць ён ад сваіх намераў адмовіўся.

Затрыманы растлумачыў, што прыбыў у Беларусь з Расіі, мяжу спрабаваў парушыць, вяртаючыся да сталага месца жыхарства. Яго аштрафавалі на Br700 тысяч і перадалі украінскім памежнікам.