Украінец узламаў памежны шлагбаўм, спрабуючы завезці ў Беларусь гарэлку
Грамадзянін Украіны несанкцыянавана адкрыў шлагбаўм непрацуючага пункта пропуску "Вотчын" і незаконна заехаў на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Брэсцкія памежнікі затрымалі "Фольксваген Транспарцёр" у 15 метрах ад дзяржаўнай мяжы з Украінай. У аўтамабілі грамадзянін Украіны перавозіў больш за 200 бутэлек гарэлкі, 8 сумак з абуткам і трыкатажам.
На затрыманага распачалі крымінальную справу за наўмысны незаконны пераход дзяржаўнай мяжы. Максімальнае пакаранне, якое пагражае ўкраінцу, — пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.
На затрыманага распачалі крымінальную справу за наўмысны незаконны пераход дзяржаўнай мяжы. Максімальнае пакаранне, якое пагражае ўкраінцу, — пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.