Украінская карпарацыя "Богдан" замарозіла будаўніцтва завода ў Беларусі
Украінская карпарацыя "Богдан" прыпыніла рэалізацыю праекта будаўніцтва завода па вытворчасці аўтобусаў у Беларусі. Паводле слоў прэзідэнта карпарацыі Алега Свінарчука, ён замарожаны з-за адсутнасці рэсурсаў. Нагадаем, упершыню пра намер пабудаваць у Беларусі такі завод украінцы заявілі летам 2008-га. Тады была створаная працоўная група ў беларускім урадам па выбары пляцоўкі для будаўніцтва на тэрыторыі адной са свабодных эканамічных зон.
Як адзначае ukrrudprom.ua, цяпер украінская карпарацыя на беларускім рынку засяродзіцца толькі на развіцці праекта па вытворчасці ў Гомелі аўтобусаў "Богдан" А 092 (пад брэндам "Радзіміч").
Як адзначае ukrrudprom.ua, цяпер украінская карпарацыя на беларускім рынку засяродзіцца толькі на развіцці праекта па вытворчасці ў Гомелі аўтобусаў "Богдан" А 092 (пад брэндам "Радзіміч").