Украінскі алігарх і чыноўнік Каламойскі пайшоў у адстаўку (відэа)
Скандал з публічнай нецэнзурнай лаянкай у адрас журналіста атрымаў працяг.
Украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка падпісаў указ аб адстаўцы Ігара Каламойскага з пасады кіраўніка Днепрапятроўскай вобласці. Дакумент быў падпісаны ў часе асабістай сустрэчы з чыноўнікам, які сам папрасіў пра звальненне. Выконваць абавязкі губернатара Днепрапятроўшчыны будзе Валянцін Рэзнічэнка, які з лютага займае пасаду кіраўніка Запарожскай вобласці.
На мінулым тыдні Каламойскі, які таксама з’яўляецца буйным алігархам, атрымаў вымову за абразу журналіста з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі, нагадвае ВВС.
Скандал здарыўся ў ноч на 20 сакавіка ў Кіеве ля галоўнага офіса кампаніі “Укртранснафта”. Калі журналіст “Радыё Свабода” спытаўся ў Каламойскага, што той робіць позна ўначы каля офіса, той аблаяў яго мацюкамі. Алігарх прызнае, што павёў сябе няправільна, але выбачацца перад журналістам не хоча.
19 сакавіка Вярхоўная Рада прыняла папраўкі ў закон аб акцыянерных таварыствах, якія пазбавілі Ігара Каламойскага кантролю над энергетычнымі прадпрыемствамі. У той самы дзень назіральная рада кампаніі “Укртранснафта” адхіліла ад кіравання кампаніях стаўленіка Каламойскага Аляксандра Лазорка і прызначыла на яго месца Юрыя Мельніка.
Каламойскі прыехаў на абарону Лазорка, заявіўшы пра рэйдэрскі захоп кампаніі і незаконнае звальненне кіраўніка.
Фота: sharij.net