Украінскі футбаліст размаўляў па тэлефоне падчас матчу (відэа)
Паядынак турніру Мемарыял Макарава атрымаўся вясёлым.
Футбаліст украінскага клуба “Энергія” выйшаў на поле, хаваючы ў падштаніках мабільны тэлефон. Час ад часу ён яго даставаў, камусьці тэлефанаваў і размаўляў.
Трэнер "Энергіі" пазней распавёў, што нават не ведае гэтага гульца, паведамляе Еспресо.TV