Украінскі парламентар: Адносіны да Беларусі стануць больш прахалоднымі
Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны асудзіў разгон дэманстрацыі ў Мінску ўвечары 19 снежня. На думку палітыка, былога цяпла ў адносінах да Беларусі, якое было апошнія паўтары года, не будзе назірацца. Адносіны будуць больш прагматычнымі, кажа Віктар Уколаў. У гутарцы з Еўрарадыё палітык звязаў будучае пахаладанне ў адносінах з разгонам мірнай дэманстрацыі пратэсту.
Уколаў: “Мяркую, адносіны стануць больш прахалоднымі, больш прагматычнымі. Паводзіны зноў абранага прэзідэнта проста абуральныя. Колькі казалі пра дэмакратызацыю рэжыму ў Беларусі, ён застаўся недэмакратычным. І тое, што адбылося адразу пасля выбараў, падкрэслівае гэты вынік”.
Віктар Уколаў спадзяецца, што праз пэўны час беларусы прыйдуць да неабходнасці правядзення дэмакратычных рэформаў.