Украінскія хакеісты пад кіраўніцтвам Захарава разграмілі Літву і Галандыю

Зборная Ўкраіны па хакеі разграміла каманду Галандыі на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне ― 9:2. Гэта другая запар буйная перамога ўкраінцаў пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Міхаіла Захарава. У панядзелак нашы паўднёвыя суседзі не без праблем перайгралі літоўцаў 12:5.